ГУО «Жупранская средняя школа им. Ф.К.Богушевича»Среда, 16.10.2024, 03:22

Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Экспонат рассказывает | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход
Меню сайта

Категории раздела

Наш опрос

Статистика

Онлайн всего: 13
Гостей: 13
Пользователей: 0

Форма входа

Категории раздела

null













Расказвае экспанат


Пра нашага земляка паэта-дэмакрата Францішка Багушэвіча напісана і сказана ўжо нямала. Здаецца, ужо ўсё вядома і  пра яго творчасць.  Але ўсё ж застаюцца яшчэ нявысветленыя факты.

          У нашым ліратарутным музеі ёсць адзін фотаздымак. На ім жанчына, танклявая, у сталым узросце. Да нядаўняга часу было  толькі вядома, што гэта Станіслава Тамашэўская – адна з трох унучак Багушэвіча, дачка сына Тамаша.

Мы зацікавіліся гэтым экспанатам і вось што стала вядома:

Станіслава Тамашэўская нарадзілася ў 1910 годзе ў сям’і Тамаша Вільгельма Багушэвіча і Юзэфы Маркоўскай (суседкі Багушэвічаў, з якой ажаніўся Тамаш). У яе былі дзве сястры Габрыэля і Канстанцыя (дарэчы, названыя адна ў гонар маці Тамаша Багушэвіча, а другая  - у гонар цёткі) Сястру Тамаша звалі Канстанцыя (Туня).

 Станіслава рана засталася без маці. Маці Юзэфа памерла ў 1919 годзе ад тыфу, якім заразілася, даглядаючы параненых у шпіталі, дзе яна працавала санітаркай дабравольна.

А ў 1929 годзе памёр і яе бацька Тамаш. Станіслава і яе сёстры вучыліся ў Ашмянскай гімназіі.

Як стала вядома з успамінаў сына Станіславы ЛешэкаТамашэўскага, замуж яна выйшла за Юзэфа Тамашэўскага, сям’я якога была ў выгнанні ў Саратаве, дзе ён і нарадзіўся. Пасля невядомымі дарогамі вярнуўся ў  Польшчу.

Пасля жаніцьбы Станіслава з мужам пасяліліся ў гарадку Падзелёна. Там у 1932 годзе ў іх нарадзілася дачка Крысціна, а ў 1935 годзе –  сын Лешэк.

Год 1940 прынёс бяду ў сям’ю Тамашэўскіх. Бацькі дома не было, а Станіславу з 7-гадовай дачкой і 4-гадовым сынам арыштавалі і вывезлі ў Сібір у Змяінагорск. Нават той  факт, што  Станіслава была ўнучкай Багушэвіча, не выратаваў іх ад высылкі.

Станіслава трапіла на работу ў руднікі. Умовы працы былі цяжкія. Яна часта выказвала незадавальненне і яе арыштавалі і абвінавацілі ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Асудзілі на 8 гадоў лагераў. Яе малыя дзеці засталіся адны ў зямлянцы. Як выжылі? Дзіцячая памяць сына Лешэка не захавала ніякіх звестак пра гэта.


    Дзякуючы арміі Владыслава Андэрса, Станіслава была вызвалена з лагера. Немалую ролю ў вызваленні адыграў дзядзька Казімір Абрамовіч.

Пасля гэтага Станіслава разам з дзецьмі трапіла ў Персію (зараз Іран) на цэлы год. Жылі ў Тэгеране. Пасля іх вывезлі ў Індыю ў мястэчка Валівад. Дзеці  там хадзілі ў польскую школу, якая была арганізавана спецыяльна для вывезеных.

Сама  Станіслава працавала сакратаром-машыністкай ў польскім старостве.

І толькі ў красавіку 1947 года сям’я  змагла вярнуцца ў Польшчу да бацькі, які жыў тады ў Гіжыцку.  Бацька працаваў ляснічым у лясніцтве Чырвоны Двор. Але нядоўга  сям’я была шчаслівай. 25 студзеня 1949 года бацька Ёзэф Тамашэўскі памёр ад сардэчнага прыступу. Зноў увесь клопат пра дзяцей лёг на плечы  Станіславы.

          Сын Станіславы Лешэк скончыў гімназію ў Гіжыцку, пасля паехаў у Гданьск і паступіў у будаўнічы тэхнікум, які закончыў у 1955 годзе. На працу быў накіраваны ў Шчэцін. Адтуль быў прызваны ў  войска. Служыў у Дравно. Там і застаўся пасля службы.

Дачка Станіславы Крысціна (па мужу Шманьда) закончыла хімічную студыю. Жыве ў Варшаве.  У яе дзве заслужнія дачкі Гражына Пшэдмойска  і Джоана Баяновска. У Гражыны (унучкі Станіславы) ёсць дачка Магдалена, у Джоаны –  дачка Ева і сын Філіп.

          Сястра Станіславы Канстанцыя жыла ў Сопаце, дзе і памерла. У яе быў сын Эдвард , які памёр ва ўзросце 2-х гадоў у 1939 годзе. Да гэтага часу ў Сопаце жыве дачка Веслава Паліковска, у якой ёсць сын Збігнеў. Ён  стала жыве ў ЗША. Яшчэ адна сястра Станіславы Габрыэля (таксма не жыве) была замужам за лесніком Мендрыгалам.

Жылі непадалёку ля Влоцлавка ў  хаце ляснічага. Мелі сына Віктара (не жыве) і дачку Софію.

Усе нашчадкі Багушэвіча жывуць за межамі Беларусі: у ЗША, польскіх гарадах Варшаве, Влолавку, Торыні, Сопаце, Росціні, Дравне. Сярод іх ёсць прадстаўнікі розных прафесій: доктар, геолаг, метрдатэль, натарыус, будаўнік, хімік.

          Адзін непрыкметны фотаздымак, а за ім –  цэлае жыццё не толькі унучкі Багушэвіча, але і родных.

          Будзем спадзявацца, што нам удасца наладзіць сувязі з нашчадкамі Багушэвіча, якія яшчэ жывуць.


         

Поиск

Календарь
«  Октябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Наш адрес: 231102 Гродненская обл., Ошмянский р – н, д. Жупраны, ул Гагарина,3 Жупранская СШ тел: 801593- 37169, 37160. Copyright © 2024
    Бесплатный хостинг uCoz